- сніць
- сніць
незак.
Видеть сон, видеть во сне.Усе малыя спалі, толькі зрэдку з ціхім мерным дыханнем злучалася глухое мармытанне: дзеці штосьці снілі. Мележ. Перад тым, як прачнуцца ад Бычышынага шоргання, Багдан сніў прыгожы, радасны сон. Кулакоўскі. Я ўспомніў, як маці, калі ёй сніліся нябожчыкі, ішла ў царкву і ставіла па тым, каго сніла, памінальную свечку. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.